Пятніца, 29.03.2024, 04:14

ВАЛЫНЯНЕ, валынцы

Галоўная »
ВАЛЫНЯНЕ, валынцы – старажытная назва насельніцтва Валыні; зямляцкі этнікон. У пісьмовых крыніцах упершыню ўпамінаецца ў «Аповесці мінулых гадоў». Этымалогія назвы звязана з раней існаваўшым племянным цэнтрам Валынню ці гісторыка-геаграфічным паняццем Валынь. У 8 — 9 ст. валыняне — саюз усходне-славянскіх плямёнаў, генезіс якіх узыходзіць да старажытна-славянскага племені дулебаў; тэрыторыя рассялення — ад вярхоўяў Случы, Буга і Днястра да Берасцейскай зямлі і правабярэжжа Прыпяці.

валыняне

У 10 — 12 ст. на землях валынянаў існавала Уладзіміра-Валынскае княства, у 1199 г. утворана Галіцка-Валынскае княства, якое мела ўплыў на Берасцейскую і Турава-Пінскую землі. Пасля 1340-х г. Валынь уключана ў склад Вялікага княства Літоўскага на правах асобнай зямлі. У перыяд развітога і позняга феадалізму валыняне кансалідаваліся з іншымі тэрытарыяльнымі групамі Украіны ў адзіную ўкраінскую народнасць, але захоўвалі спецыфічную назву. Працягламу захаванню назвы валыняне садзейнічалі стабільнае існаванне тапоніма Валынь у якасці афіцыйнай назвы зямлі (Валынскае ваяводства, Валынскае намесніцтва, Валынская губерня, Уладзіміра-Валынская вобласць).
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1380]
Здарэнні [462]
Грамадства [465]
Эканоміка [36]
Транспарт [141]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Сакавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.