ВАРШТАТ сталярны, вярстак, сталюгаГалоўная »
ВАРШТАТ сталярны, вярстак, сталюга – прыстасаванне для сталярных работ — апрацоўкі дошак, брускоў, бандарных клёпак і інш. Лакальная назва кабыла. У мінулым варштат уяўляў сабой услон з клямарам, у які заціскалася драўляная форма, што апрацоўвалася пры дапамозе струга, гэбля і іншых дрэваапрацоўчых інструментаў. У рабочым стане майстар садзіўся на варштат, заціскаў рычаг клямараў нагою.
Сталюга (варштат сталярны) для сталярных і бандарных работ. Вёска Картынічы Лельчыцкага раёнаВарштат для апрацоўкі бандарнай клёпкі. Вёска Стадолічы Лельчыцкага раёнаВарштат сталярны
Часам варштат рабілі з натуральнага ствала дрэва з каранёвымі адросткамі, што служылі ножкамі. Больш сучасны варштат разлічаны для работы стоячы і ўяўляе сабой масіўную пляцоўку з клямарамі (драўляныя пласціны, што ставяць з абодвух бакоў варштата), што заціскаюцца пры дапамозе шрубы. На ім часам замацоўваюць ціскі для слясарных работ. |