ВАРЫЎНЯ,
стопка,
істопка – старадаўняя гаспадарчая пабудова зрубнай канструкцыі для захоўвання
бульбы, гародніны, садавіны, малака і іншых харчовых прыпасаў. Лакальная назва сцёпка.
У варыўні трымалі невялікія гаспадарчыя прылады. Сцены імшаныя, без вокан або з маленькай, у адно-два бервяны адтулінай, якая закрывалася
засаўкай. Ставілі варыўню асобна ці ў агульным комплексе гаспадарчых пабудоў. У вялікія маразы абагравалася печкай каменкай ці жарам.
Найбольшае пашырэнне на Беларусі мела ў тых раёнах, дзе ўзровень грунтовых вод не даваў магчымасці будаваць склеп (Віцебшчына, Палессе і інш.). Пры неабходнасці варыўня пераабсталёўвалася ў жылое памяшканне.