ВАЗОЎНЯГалоўная »
ВАЗОЎНЯ – гаспадарчая пабудова, дзе захоўваліся транспартныя сродкі. Звычайна мела выгляд павеці з адна- ці двухсільным дахам, прыбудаванай да хлява ці іншай гаспадарчай пабудовы. У вазоўні захоўвалі таксама колатыя дровы, некаторыя сельскагаспадарчыя прылады.
|