Субота, 19.05.2012, 07:56

ВЕРАШЧАКА


ВЕРАШЧАКА – традыцыйная страва, род мачання да бліноў. Абавязковыя кампаненты верашчакі — кавалачкі свінога сала і мяса, свіная рабрына, кавалкі каўбасы, духмяныя прыправы. Верашчака заўсёды падкалочваецца мукой. Мае розныя варыянты прыгатавання: сала, каўбаса, рабрына падсмажваюцца на патэльні, потым туды ўліваецца падкалота (мука, рэдка разведзеная вадой), дадаюцца духмяныя прыправы, усё разам варыцца або пячэцца ў печы (Лагойшчына, Магілёўшчына, Тураўшчына); сала, каўбаса і іншае варацца, потым страва падкалочваецца мукой, часам папярэдне падсмажанай (Гродзеншчына, Цэнтральнае і Усходняе Палессе).

Верашчаку рабілі на бурачным або хлебным квасе (Вілейшчына, некаторыя раёны Гродзеншчыны). Часта была святочнай стравай. У некаторых раёнах Заходняга Палесся з салам, рабрынаю, каўбасою варылася юшка (мукой не падкалочвалася), якая спажывалася на першае як рэдкая страва, a верашчакай называлі вараную свежыну (пячонку, сала, мяса) у той вечар, як заб'юць парсюка. Тады сама вячэра называлася верашчкай. У наш час верашчака пашырана па ўсёй Беларусі пад назвай мачанка.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход
E-mail:
Пароль:
Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [182]
Каталог файлаў [66]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [83]
Культура [86]
Адукацыя [4]
Спорт [17]
Здарэнні [8]
Грамадства [65]
Эканоміка [3]
Транспарт [30]
Блог [6]
Каляндар
«  Май 2012  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Rating All.BY Каталог TUT.BY Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi
Prokat-mebeli.com и аренда стульев Киев.

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.