Нядзеля, 20.08.2017, 11:06

ВЕРХНЯДЗВІНСКІ КАСЦЁЛ НАРАДЖЭННЯ НАЙСВЯЦЕЙШАЙ ДЗЕВЫ МАРЫІ


ВЕРХНЯДЗВІНСКІ КАСЦЁЛ НАРАДЖЭННЯ НАЙСВЯЦЕЙШАЙ ДЗЕВЫ МАРЫІ размяшчаецца ў цэнтры горада Верхнядзвінск Віцебскай вобласці.


Пабудаваны ў 1809 г. з цэглы, адноўлены ў 1867 г. Адзначаны на плане горада 1838 г. паміж вуліцамі Дзвінскай, Маскоўскай і Новай. Абноўлены ў 1867 г. (сафіт пакрыты размалёўкай, перароблены алтары, слупы размаляваны пад мармур). Побач з касцёлам у 1860 г. была ўзведзена плябанія і «флигель... посредине сени, при них возовня, стайня и сарай под одною драничною крышею» (пры плябаніі дзейнічала вучылішча). Адпаведна «Візіце Дрысінскага касцёла» 1740 г. папярэдні «касцёл драўляны на падмурку, гонтам крыты», быў пабудаваны ў 1734 г. У 1899 г. плябанія згарэла, ксёндз Какола-Кулак пабудаваў новую плябанію і аднавіў мураваны храм. У савецкі час выкарыстоўваўся ў гаспадарчых мэтах,у 1990 г. вернуты парафіянам і рэстаўрыраваны.

Помнік архітэктуры класіцызму. Прамавугольная ў плане трохнефавая аднавежавая базіліка з трохграннай апсідай, над якой двухсхільны дах пераходзіць у вальмавае пакрыццё. Да тарцовай грані апсіды далучана нізкая прамавугольная сакрысція пад двухсхільным пакрыццём. Асноўная архітэктурная тэма — цыркульная арка. Яе форма выкарыстана ў складаным рытме вокнаў і праёмаў масіўнай двух'яруснай чатырохграннай званіцы з шатровым пакрыццём, фасаднай дэкаратыўнай аркатуры. Прафіліроўкі і абломы абрамляюць праёмы і карніз.

Унутраная прастора перакрыта цыліндрычным скляпеннем на падпружных арках. Нефы размяжоўваюцца аркадай на магутных пілонах. На левай сцяне прэсбітэрыя навешаны амбон. У інтэр'еры тры алтары, галоўны з якіх вырашаны дарычным чатырохкалонным порцікам з лучковым франтонам. Уздоўж бакавых сцен размяшчаліся тэракотавыя пано-стацыі «Крыжовы шлях Хрыста». У сакрысціі мелася некалькі арнатаў са слуцкіх паясоў. У1899 г. інтэр'ер абноўлены: распісаны пад мармур сафіті міжнефавыя слупы.




Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [249]
Каталог файлаў [96]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [136]
Адукацыя [12]
Спорт [439]
Здарэнні [108]
Грамадства [226]
Эканоміка [10]
Транспарт [66]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [7]
Каляндар
«  Жнівень 2017  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 2
Гасцей: 2
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Каталог TUT.BY Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.