Пятніца, 19.04.2024, 19:50

ВЕТКАЎСКАЯ РАЗЬБА

Галоўная »
ВЕТКАЎСКАЯ РАЗЬБА – архітэктурны дэкор, пашыраны ў г.Ветка і навакольных вёсках. Традыцыі занесены перасяленцамі з Цэнтральнай Расіі ў 17 — 18 ст.

Веткаўская pазьба — своеасаблівае спалучэнне мясцовых беларускіх і рускіх традыцый народнага архітэктурнага дэкору. У 18 — 19 ст. ліштвы акон драўлянага жылля аздаблялі нескладанай выемчатай разьбой геаметрычнага характару.

Веткаўская разьба
Веткаўская разьба. Фасад дома ў горадзе Ветка

У 2-й палове 19 ст. пад уплывам стылю класіцызму будынкі набылі дэкор у выглядзе накладных рэечак, ромбаў, прамавугольнікаў. Ліштвы рабілі ў выглядзе трохвугольнага франтончыка з прафіляванымі накладкамі, дэкор карнізаў і вуглоў імітаваў элементы мураванай архітэктуры класіцызму.

З канца 19 ст. пашырыўся прапілаваны дэкор расліннага характару, якім багата аздабляюць ліштвы, карнізы, ганкі, вароты, а ў наш час — веранды, мансарды, франтоны. Разьбу часта дапаўняюць паліхромнай расфарбоўкай. Веткаўская разба адметная павышанай дэкаратыўнасцю, перавагай стылізаваных раслінных матываў, шматпланавасцю кампазіцый.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1389]
Здарэнні [464]
Грамадства [468]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 6
Гасцей: 6
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.