Субота, 20.04.2024, 14:30

ВЕТКАЎСКІ МУЗЕЙ НАРОДНАЙ ТВОРЧАСЦІ

Галоўная »
ВЕТКАЎСКІ МУЗЕЙ НАРОДНАЙ ТВОРЧАСЦІ заснаваны ў г.Ветка паводле рашэння Гомельскага аблвыканкама ад 30.11.1978 г. у адрэстаўрыраваным доме купца Грошыкава (19 ст.). Адкрыты для наведвальнікаў 01.11.1987 г. У 2005 г. пад экспазіцыйныя плошчы перададзены будынак — помнік архітэктуры пачатку 20 ст. Аснову экспазіцыі склала асабістая калекцыя Ф.Р. Шклярова, які стаў першым дырэктарам музея. З 1988 г. дырэктар Г.Р.Нячаева.

Асноўны фонд музея (2008) налічвае 5030 адзінак захоўвання, навукова-дапаможны — 4368 адзінак Агульная плошча 454 м², экспазіцыйная — 380 м². Экспазіцыя музея размяшчаецца на 3 паверхах асноўнага будынка.

Аеткаўскі музей народнай творчасці

На 1-м паверсе размешчаны экспазіцыі «Падарожжа па гісторыі Веткі», «Кузня», «Майстэрня золатакавалёў». Першая зала прысвечана гістарычнаму мінуламу Веткі і легендам пра яе заснаванне. Экспазідыя 2-й уяўляе кузню і раскрывае асаблівасці кавальскага рамяства. Сярод экспанатаў 3-й залы вырабы мясцовых чаканшчыкаў-золатакавалёў (каваныя аклады на абразы і кнігі), прылады майстроў, іх дзелавая і асабістая перапіска і інш.

На 2-м паверсе ў экспазіцыі «Народнае ткацтва» дэманструюцца дэкаратыўныя тканіны і мясцовыя строі адзення, якія перадаюць асаблівасці ткацкіх традыцый Веткаўшчыны. У экспазіцыі «Чайная» захоўваюцца калекцыі меднага посуду і самавараў. У зале, прысвечанай іканапісу, прадстаўлены работы старавераў, а таксама майстроў Веткаўскай і Бабіцкай іканапісных школ: «Сабор архангела Міхаіла», «Пакровы» (абедзве 18 ст.) з Пакроўскага храма ў Ветцы, «Успенне» (18 ст.) з царквы ў в.Папсуеўка Веткаўскага раёна і інш. У асобных залах размешчаны экспазіцыі, якія расказваюць пра мясцовыя мастацкія рамёствы і промыслы 17 — пачатку 20 ст.: шыццё золатам і бісерам, старажытнае разьбярства па дрэве, чаканку і гравіроўку па метале.

Трэці паверх займае вялікая экспазіцыя «Кніжная культура Веткі». Тут захоўваюцца старадрукі 11 — пачатку 18 ст. — «Евангелле» П.Мсціслаўца (1575), выданні І.Фёдарава, В.Гарабурды, старавераў, ілюмінаваныя евангеллі 16 — 17 ст. і інш., а таксама манускрыпты 16 — пачатку 20 ст., пеўчыя «крукавыя» рукапісы і інш. Паводле надпісаў на кнігах (дарчых, купецкіх) складзена і экспануецца карта «Шлях кніг на Ветку».

Музей вядзе навукова-даследчую і асветную работу, вывучае культуру старавераў. Пры музеі дзейнічаюць 12-гадовая школа традыцыйнай культуры «Аз букі ведзі», дзе заняткі праходзяць у гульнёвай форме, рэстаўрацыйная майстэрня, арганізаваны Цэнтр па захаванні і адраджэнні рамёстваў. Музей мае філіял у Гомелі.

Адрас: 247120, г.Ветка, Чырвоная Плошча, 5
Тэл.: +375-2330-226-70
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1389]
Здарэнні [464]
Грамадства [468]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 2
Гасцей: 2
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.