Субота, 19.05.2012, 08:02

ВІЦЕБСКАЯ ВУЧОНАЯ АРХІЎНАЯ КАМІСІЯ


ВІЦЕБСКАЯ ВУЧОНАЯ АРХІЎНАЯ КАМІСІЯ — гістарычнае таварыства Віцебскай губерні. Існавала ў 1909-18 гг. Мела на мэце вывучэнне гістарычных дакументаў у архівах і губернскіх установах, ахову помнікаў гісторыі і культуры, збіранне прадметаў старажытнасці, правядзенне археалагічных раскопак, даследаванне і папулярызацыю гісторыі роднага краю, арганізацыю экскурсій па гіст. мясцінах.

У 1910 г. налічвала 99 ганаровых (у тым ліку Яўхім Фёдаравіч Карскі, A.А.Шахматаў, Б.I.Эпімах-Шыпіла) і 325 правадзейных членаў (у тым ліку Дз.С.Леанардаў, М.Я.Нікіфароўскі, А.П.Сапуноў, У.К.Стукаліч, К.I.Ціхаміраў), 15 членаў-супрацоўнікаў. Мела гістарычны архіў, музей (каля 1,7 тыс. экспанатаў), бібліятэку. Існавала на членскія ўзносы, ахвяраванні, зборы з лекцый, субсідыі ўрада. Выдавала навуковыя працы па гісторыі, геаграфіі, археалогіі і этнаграфіі Беларусі, зборнік «Труды Витебской учёной архивной комиссии» (з 1911 г. «Полоцко-Витебская старина»). Вяла работу па ўшанаванню памяці герояў Айчыннай вайны 1812 г.

Паводле ініцыятывы камісіі адкрыта Віцебскае аддзяленне Маскоўскага археалагічнага інстытута. Падтрымлівала сувязі са 105 навуковымі ўстановамі ў Расіі і за мяжой. Скасавана ў сувязі са стварэннем губернскага архіўнага ўпраўлення.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход
E-mail:
Пароль:
Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [182]
Каталог файлаў [66]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [83]
Культура [86]
Адукацыя [4]
Спорт [17]
Здарэнні [8]
Грамадства [65]
Эканоміка [3]
Транспарт [30]
Блог [6]
Каляндар
«  Май 2012  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Rating All.BY Каталог TUT.BY Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi
Все о новорожденных детях: одежда для новорожденных. Детская одежда высокого качества.

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.