Субота, 20.04.2024, 01:57

ВІЦЕБСКІ АБЛАСНЫ МУЗЕЙ ГЕРОЯ САВЕЦКАГА САЮЗА М.П.ШМЫРОВА

Галоўная »
ВІЦЕБСКІ АБЛАСНЫ МУЗЕЙ ГЕРОЯ САВЕЦКАГА САЮЗА М.П.ШМЫРОВА створаны ў г.Віцебск паводле распараджэння Савета Міністраў БССР ад 01.02.1966 г. і загада Міністэрства культуры БССР ад 24.03.1966 г. «Аб адкрыцці і арганізацыі мемарыяльнага музея Героя Савецкага Саюза М.П.Шмырова» як гарадскі. Рашэннем выканаўчага камітэта Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 26.12.1968 г. гарадскі музей пераўтвораны ў абласны. Адкрыты 05.07.1969 г. у дні святкавання 25-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Музеем кіравалі І.І.Сіманькоў, Н.В.Сямешына. З 2002 г. дырэктар І.А.Шышкова.

Віцебскі абласны музей героя Савецкага Саюза М.П.Шмырова

Асноўны фонд музея (2008) налічвае 7868 адзінак захоўвання, навукова-дапаможны — 1164 адзінак. Музей складаецца з 4 экспазіцыйных залаў агульнай плошчай 216 м2 і выставачнай плошчай 35 м2. Працягам экспазіцыі з'яўляецца мемарыяльны парк, размешчаны побач з будынкам музея. У парку ўстаноўлены скульптурны бюст М.П.Шмырова (скульптар З.Азгур) макет «Рэйкавая вайна», артылерыйская гармата і мінамёт.

У музеі зберагаюцца калекцыі выяўленчага мастацтва, фалерыстыкі, друкарскіх выданняў, узбраення, прадметаў быту, дакументаў, фонакінадакументаў, фотадакументаў.

У 1-й зале матэрыялы экспазіцыі расказваюць пра дзіцячыя і юнацкія гады М.П.Шмырова, яго працоўную і грамадскую дзейнасць у даваенны перыяд, арганізацыю партызанскага руху на тэрыторыі былога Суражскага раёна у час Вялікай Айчыннай вайны.

Экспазіцыя 2-й залы прысвечана далейшаму пашырэнню партызанскага руху ў Беларусі, стварэнню на базе 1-й Беларускай партызанскай брыгады новых партызанскіх фарміраванняў (брыгады імя Чырванасцяжнага Ленінскага камсамола і 1-й Віцебскай партызанскай брыгады). Тут знаходзяцца дакументы аб узаемадзеянні партызан і лётчыкаў 105-га асобнага гвардзейскага ордэна Аляксандра Неўскага Панявежскага авіяпалка, аб вызваленні Віцебска (26.06.1944 г.) і ўсёй Беларусі ў выніку аперацыі «Баграціён» (23.06 — 29.08.1944 г.) і перамаганосным завяршэнні Вялікай Айчыннай вайны.

Экспазіцыя 3-й залы расказвае пра працоўную і грамадзянскую дзейнасць М.П.Шмырова ў пасляваенныя годы. Тут прадстаўлены творы літаратуры і мастацтва, у якіх знайшлі адлюстраванне подзвігі партызанскага камбрыга, дэманструецца дакументальны фільм «Бацька Мінай» і мастацкая кіналента «Бацька».

У экспазіцыі 4-й залы прадстаўлены інтэр'ер рабочага кабінета М.П.Шмырова з мэбляй, кнігамі, уласнымі рэчамі, паляўнічы рыштунак, матэрыялы аб працоўных і творчых поспехах калектываў прадпрыемстваў і вучэбных устаноў, якія носяць імя М.П.Шмырова.

У музеі праводзяцца навуковыя канферэнцыі, вечары памяці, сустрэчы з ветэранамі, праходзіць прыём у піянеры і БРСМ. Арганізуюцца навуковыя экспедыцыі, ваенна-гістарычная гульня «Старонка ваеннай гісторыі» і віктарына «Па залах музея». 18.5.2007 г. да Дня музеяў праведзена выстаўка аднаго экспаната — «Залатая Зорка Героя Савецкага Саюза М.П.Шмырова». Дзейнічаюць перасоўныя выстаўкі «Танк Т-34», «М.П.Шмыроў», таксама арганізуюцца выстаўкі работ удзельнікаў абласнога мастацкага пленэра.

Навуковымі супрацоўнікамі музея распрацаваны тэмы музейных урокаў («Рэйкавая вайна», «Віцебскія «вароты», «Акупацыйны рэжым», «Вызваленне», «Партызанскі рух. М.П.Шмыроў», «Урок мужнасці», «СССР і Беларусь напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны», «Захоп Беларусі германскімі войскамі», «Вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў», «Памяць пра вайну», цыкл лекцый («М.П.Шмыроў», «Імя Бацькі Міная ў мастацкіх творах», «Карныя экспедыцыі супраць партызан 1942-43 гг. », «Канцлагеры г.Віцебск 1941-44 гг.», «Памяць і боль» — да дня Хатынскай трагедыі); музейна-адукацыйныя праграмы («Адлюстраванне вобраза партызан у творах літаратуры і мастацтва», «Партызанскі рух на тэрыторыі Беларусі 17 — 20 ст.). Ствараюцца тэматычныя мультымедыйныя праекты на аснове фондавых калекцый, прэзентацыя аднаго з якіх, прысвечанага 65-годдзю ўтварэння 1-й Віцебскай партызанскай брыгады, адбылася 23.02.2008 г.

Адрас: 210026, г.Віцебск, вул.Чэхава, 4
Тэл: +375-212-36-69-54; +375-212-36-93-73
Сайт: www.museum_shmyrev.vitebsk.by
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1389]
Здарэнні [464]
Грамадства [468]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 2
Гасцей: 2
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.