Чацвер, 23.02.2012, 14:10

ВІЦЕБСКІ МАСТАЦКІ МУЗЕЙ


ВІЦЕБСКІ МАСТАЦКІ МУЗЕЙ — філіял Віцебскага абласнога краязнаўчага музея. Заснаваны 27.02.1992 г. у г.Віцебск паводле загаду Віцебскага аблвыканкама. 3 2006 г. загадчыца філіяла А.І.Акуневіч.

Асноўны фонд музея (2008) налічвае 4868 адзінак захоўвання, навукова-дапаможны — 1643 адзінкі. Плошча экспазіцыі 700 м².

Віцебск, Віцебскі мастацкі музей

У экспазіцыі прадстаўлены калекцыі рускага і еўрапейскага фарфору і фаянсу 18 — пачатку 20 ст., вышыўкі беларускіх майстроў 1-й палавіны 19 ст.; посуд Налібоцкай і Урэцкай мануфактур 18 ст. Экспануюцца творы вядомых рускіх мастакоў: І.Айвазоўскага, М.Свярчкова, І.Крамскога, А.Куінджы, I.Лeвітана, В.Пярова, І.Шышкіна, І.Рэпіна і інш.; карціны беларускіх мастакоў і тых, хто працаваў у Беларусі: В.Бялыніцкага-Бірулі, С.Заранкі, І.Хруцкага і інш.; прадстаўнікоў Віцебскай мастацкай школы: Ю.Пэна, З.Азгура, А.Бразера, С.Гершова, Л.Лейтмана, Я.Мініна, А.Рома, Л.Рана, С.Юдовіна, Д.Якерсона; сучасных мастакоў Беларусі, у тым ліку Віцебшчыны, Расіі і інш.

Музей арганізуе выстаўкі, сустрэчы з мастакамі, скульптарамі, майстрамі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Пры ім працуе дзіцячая мастацкая студыя. Мае рэстаўрацыйную майстэрню.

Адрас: 210026, г.Віцебск, вул.Леніна, 32
Тэл.: +375-212-36-49-15
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход
E-mail:
Пароль:
Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [179]
Каталог файлаў [58]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [73]
Культура [79]
Адукацыя [3]
Спорт [12]
Здарэнні [6]
Грамадства [55]
Эканоміка [2]
Транспарт [27]
Блог [6]
Каляндар
«  Люты 2012  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
272829
Хто тут?
Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Rating All.BY Каталог TUT.BY Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.