Чацвер, 23.02.2012, 14:05

АРХЕАЛОГІЯ АРХІТЭКТУРЫ


АРХЕАЛОГІЯ АРХІТЭКТУРЫ (ад грэч. старажытны і логія) – галіна археалогіі, што вывучае рэшткі загінулых або значна пераробленых помнікаў архітэктуры і на аснове здабытых ведаў аднаўляе тое, што было раней.

Навуковыя археалагічныя даследаванні помнікаў архітэктуры ў Заходняй Еўропе ўсталяваліся ў першай чвэрці XIX стагоддзя, у Расіі – напрыканцы яго, а ў 1930-я гады ўжо ў СССР археалогія архітэктуры вылучылася ў асобную галіну археалогіі, пазней удасканальвалася, у тым ліку ў сумеснай дзейнасці з іншымі галінамі.

Лічыцца, што на Беларусі адно з першых археалагічных даследаванняў зроблена ў 1790-х гадах у Полацку (аўтар іх невядомы), пры іх былі адкапаны і вывучаны падмуркі Бельчыцкага Барысаглебскага манастыра XII стагоддзя.

З канца XIX стагоддзя пачалося вывучэнне найбольш старажытнага помніка мураванай беларускай архітэктуры – Полацкага Сафійскага сабора, каб дакладней вызначыць час яго пабудовы, пераробак, вызначыць памеры і характар старажытнага і навейшага збудавання. Даследаваны таксама іншыя помнікі XII стагоддзя – Полацкая Спаса-Ефрасіннеўская царква і Гродзенская Барысаглебская царква. Археалагічныя даследаванні выявілі 10 мураваных будынкаў XII стагоддзя ў Полацку, рэшткі каменных храмаў XI – XII стагоддзяў у Мінску, XII – XIII стагоддзяў у Брэсце і Мсціславе, XII стагоддзя ў Тураве, палацавай і культавай пабудовы XII стагоддзя ў Гродне.

Прызнана, што ёсць дасягненні ў галіне археалогіі архітэктуры ў вывучэнні беларускага абарончага дойлідства XII – XVIII стагоддзяў. Праз раскопкі выяўлены рэшткі вежаў, сходныя Камянецкай вежы ў Брэсце, Тураве, замкавых вежаў у Навагрудку. Даследаваныя і многія помнікі абарончага дойлідства XVI – XVIII стагоддзяў, сярод іх – замкі ў Лідзе, Навагрудку, Гродне, Міры і інш. На плошчы Гродзенскага старога замка выяўлены рэшткі помніка XIV – XV стагоддзяў – Гродзенскай Верхняй царквы, у Навагрудскім замку – храма пачатку XIV стагоддзя і палаца 2-й паловы XV стагоддзя. Археалагічныя даследаванні Мірскага замка далі падставу сцвярджаць, што на яго месцы ў XV стагоддзі было паселішча, а Геранёнскі замак – адзін з першых на Беларусі, пабудаваны па ўзоры стараітальянскай бастыённай сістэмы, пра што сведчаць нізкія шматкутныя вежы – рандэлі. Зямельным умацаваннем бастыённага тыпу прызнаны Заслаўскі замак. Сярод беларускіх археолагаў у гэтым напрамку вызначыліся М.Ткачоў, А.Трусаў, I.Чарняўскі, Г.Штыхаў і іншыя.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход
E-mail:
Пароль:
Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [179]
Каталог файлаў [58]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [73]
Культура [79]
Адукацыя [3]
Спорт [12]
Здарэнні [6]
Грамадства [55]
Эканоміка [2]
Транспарт [27]
Блог [6]
Каляндар
«  Люты 2012  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
272829
Хто тут?
Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Rating All.BY Каталог TUT.BY Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.