Нядзеля, 23.04.2017, 15:02

ВЯЗЫНЬСКАЯ КАПЛІЦА НАРАДЖЭННЯ НАЙСВЯЦЕЙШАЙ ДЗЕВЫ МАРЫІ


ВЯЗЫНЬСКАЯ КАПЛІЦА НАРАДЖЭННЯ НАЙСВЯЦЕЙШАЙ ДЗЕВЫ МАРЫІ размяшчаецца ў цэнтры вёскі Вязынь Вілейскага раёна Мінскай вобласці Узведзена ў 1908—09 гг. з цэглы і вапняку сярод сядзібна-паркавага комплексу Гецэвічаў. Пасля Вялікай Айчыннай вайны закрыта і прыстасавана пад клуб. У 1993 г. вернута католікам, адрэстаўрыравана.


Помнік архітэктуры неаготыкі з элементамі мадэрна. Вырашана ўзнятым на высокі цокаль прамавугольным аб'ёмам з пяціграннай апсідай, над якой спічасты двухсхільны чарапічны дах пераходзіць у вальмавы. Востраканцовы шчыпец фасада акаймаваны зубчастым фрызам, завершаны шатровай сігнатуркай-званічкай. Вуглы былі адзначаны фіяламі (не захаваліся). Уваход вырашаны двухслуповым ганкам пад шатровым чарапічным пакрыццём; раскрыты шырокім стральчатым праёмам, выкладзеным вапнавымі квадрамі. Стральчатым праёмам вырашаны і ўваходу капліцу. Ад сярэдневяковай готыкі выкарыстаны ступеньчатыя контрфорсы, аркатурныя фрызы, стральчатыя аконныя праёмы, выкладзеныя з часаных вапняковых квадраў. У інтэр'еры зала і апсіда перакрыты зоркавымі скляпеннямі.

Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін;
фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.

Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [245]
Каталог файлаў [95]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [134]
Адукацыя [12]
Спорт [392]
Здарэнні [103]
Грамадства [215]
Эканоміка [10]
Транспарт [65]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [4]
Каляндар
«  Красавік 2017  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
     12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
Хто тут?
Анлайн усяго: 12
Гасцей: 12
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Rating All.BY Каталог TUT.BY Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.