Чацвер, 17.08.2017, 22:22

ВОЛМАЎСКІ КАСЦЁЛ СВЯТОГА ЯНА ХРЫСЦІЦЕЛЯ


ВОЛМАЎСКІ КАСЦЁЛ СВЯТОГА ЯНА ХРЫСЦІЦЕЛЯ размяшчаецца ў цэнтры вёскі Волма Дзяржынскага раёна Мінскай вобласці. Пабудаваны ў 2003 г. з цэглы на месцы драўлянага касцёла 1738 г.


Архітэктура храма заснавана на сучаснай авангарднай трактоўцы форм готыкі. У прамавугольны ў плане аб'ём нефа ўрэзана высотная трохгранная са схілам у бок даху званіца, франтальная грань якой прарэзана акном-ружай і стрэлападобным аконным праёмам над ім. З алтарнага боку званіцы адпавядае ідэнтычны рызаліт апсіды з двухгранным эркерам і высокім акном-крыжом над ім. Уваход вылучаны высокім перспектыўным парталам з двухграннай перамычкай, накрыты двухслуповым ганкам пад вальмавым пакрыццём. Бакавыя фасады расчлянёны стральчатымі аконнымі праёмамі, вылучаны двухграннымі эркерамі трансепта.

Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін;
фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.

Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [249]
Каталог файлаў [96]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [136]
Адукацыя [12]
Спорт [439]
Здарэнні [108]
Грамадства [226]
Эканоміка [10]
Транспарт [66]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [7]
Каляндар
«  Жнівень 2017  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Каталог TUT.BY Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.