| Галоўная | Рэгістрацыя | Уваход | RSS | Чацвер, 23.02.2012, 13:58 | |||||||||||||||||||||||||||||||
ВОСЦІВОСЦІ — старадаўняя рыбалоўная прылада; дрэўка з металічным наканечнікам, які меў ад 2 да 10 зубоў з завусеніцамі. Наканечнік насаджваўся на дрэўка пры дапамозе ўтулкі або перавязаныя паміж сабой зубы ўбіваліся ў канец палкі ці ў драўляную пласцінку і дадаткова мацаваліся дротам. ![]() ![]() ![]() Восці Рыбачылі восцю зімой у час прыдух, вясной на нерасцілішчах, летам — ноччу з агнём (гарэў у спецыяльным прыстасаванні, глядзіце артыкул Каза). Былі пашыраны па ўсёй Беларусі. У наш час лоўля восцю забаронена. |
|
|||||||||||||||||||||||||||||||