Субота, 19.05.2012, 08:15

ВУЛЕЙ


ВУЛЕЙ — штучнае жытло для пчалінай сям'і, зробленае чалавекам. Слова «вулей» паходзіць ад лексемы «олекъ», упершыню пісьмова зафіксаванай у значэнні «пустая борць» у кароткай рэдакцыі «Рускай праўды» («Праўдзе Яраслава»). Гісторыя развіцця вулляў ахоплівае некалькі тысячагоддзяў. Пра ўтрыманне ўсходнімі славянамі пчол у драўляных вуллях сведчаць запісы арабскіх падарожнікаў (10 ст.), якія параўноўвалі іх з цэбрамі і збанамі. На Беларусі першым штучным жытлом пчалінай сям'і была борць, а першым пераносным неразборным вуллем — калода. Выкарыстанне плеценых саламяных вуллёў і вуллеў з лазы-малакіты (глядзіце артыкул Лазавік) не мела значнага пашырэння.

Вынаходства разборнага рамовага вулля — паваротная вяха ў рацыянальным утрыманні пчол. Рамавыя вуллі вядомы на Беларусі з 19 ст. і паклалі пачатак пераходу да рамовага пчалярства. У наш час на грамадскіх і аматарскіх пчальніках выкарыстоўваюцца разнастайныя мадэлі вулляў (захаваліся нават калодныя вуллі). У апошнія гады найбольш пашыраны шматкорпусныя вуллі і лежакі на 16 і 24 рамкі.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход
E-mail:
Пароль:
Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [182]
Каталог файлаў [66]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [83]
Культура [86]
Адукацыя [4]
Спорт [17]
Здарэнні [8]
Грамадства [65]
Эканоміка [3]
Транспарт [30]
Блог [6]
Каляндар
«  Май 2012  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Rating All.BY Каталог TUT.BY Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.