Чацвер, 23.02.2012, 14:09

ВЫДЗЕЎБАНЫ ПОСУД


ВЫДЗЕЎБАНЫ ПОСУД — адзін з відаў драўляных ёмістасцей, прадметаў даўбёжнага рамяства. Па вонкавай форме падзяляецца на карытападобны і цыліндрычны (конусападобны).

выдзеўбаны посуд
Выдзеўбаны посуд

Карытападобны выдзеўбаны посуд служыў для шматразовага паўсядзённага выкарыстання: карыты і камягі для кармлення хатняй жывёлы, ночвы для мыцця бялізны, пыланкі для правейвання круп, карцы для пітва.

Цыліндрычны выдзеўбаны посуд, часцей з накрыўкай, ужываўся звычайна для захоўвання розных прыпасаў: кадаўбы на зерне, ліпаўкі на мёд, фаскі на масла ці мёд. Шмат выдзеўбанага посуду цыліндрычнай формы рабілі ў форме пэўнага бандарнага посуду (кублы пад адзенне, бойкі для збівання масла, кадушкі на муку, жлукты для мыцця бялізны).

Функцыянальная мэтазгоднасць і паўсядзённае ўжыванне абумоўлівалі сціпласць або поўную адсутнасць дэкору такіх пасудзін. Зрэдку такі посуд (карцы, сальніцы, фаскі) упрыгожвалі разьбой ці выпальваннем. У наш час выдзеўбаны посуд амаль выйшаў з ужытку.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход
E-mail:
Пароль:
Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [179]
Каталог файлаў [58]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [73]
Культура [79]
Адукацыя [3]
Спорт [12]
Здарэнні [6]
Грамадства [55]
Эканоміка [2]
Транспарт [27]
Блог [6]
Каляндар
«  Люты 2012  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
272829
Хто тут?
Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Rating All.BY Каталог TUT.BY Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.