Чацвер, 23.02.2012, 14:04

ВЫГНАННЕ


ВЫГНАННЕ — пакаранне людзей (звычайна парушальнікаў маральных, прававых або рэлігійных норм) шляхам выгнання іх з племя, абшчыны, горада. У перыяд першабытнаабшчыннага ладу было раўназначна смерці; у рабаўладальніцкім і феадальным грамадствах суправаджалася пазбаўленнем маёмасці і правоў. У гісторыі Беларусі феадальнага перыяду вядома таксама пад назвай баніцыя. Выкарыстоўвалася ў практыцы сялянскіх копных судоў, у гарадах з магдэбургскім правам і інш.

Выгнанне служыла сродкам феадальнага прыгнечання залежнага насельніцтва. Перад выгнаннем людзей (вываланцаў) саджалі ў астрог, білі бізунамі; ім забаранялася вяртацца ў сяло, горад і нават набліжацца да яго бліжэй чым за 30 міль.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход
E-mail:
Пароль:
Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [179]
Каталог файлаў [58]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [73]
Культура [79]
Адукацыя [3]
Спорт [12]
Здарэнні [6]
Грамадства [55]
Эканоміка [2]
Транспарт [27]
Блог [6]
Каляндар
«  Люты 2012  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
272829
Хто тут?
Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Rating All.BY Каталог TUT.BY Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.