ЗАЦІРКА – рэдкая
страва з мукі. Называюць таксама зацерка,
калатуша, саламаха.
Жытнюю, пшанічную або грэцкую муку крута замешваюць або пераціраюць з вадой ці яйцом (часам з крухмалам), кідаюць у вар ці гарачае малако і вараць. Зацірку, прыгатаваную на вадзе, заскварваюць, запраўляюць алеем, забельваюць малаком. Зацірку вараць часам так, як калатушу.