«ЗАКАБЛУКА» — традыцыйны танец. Музычны памер 2/4. У цэнтры круга імправізацыйна танцавалі салісты. Хлопец мог танцаваць упрысядкі. Выконвалася пад прыпеўку:
Гэй, гэй, закаблукі, Пазабуду я ўсе мукі, Патанцую ў лапатках...
Зафіксаваны ў Гомельскай вобласці. Пра «закаблука» як пра танец, што бытаваў на Віцебшчыне, нагадваў П.В. Шэйн. Для яго выканання станавіліся пара за парай: спачатку хадзілі, потым круціліся, нібы ў вальсе, затым зноў хадзілі.
Крыніца: Этнаграфія Беларусі: энцыклапедыя / Беларуская Савецкая Энцыклапедыя; рэдкалегія: І.П. Шамякін (галоўны рэдактар) [і інш.]. - Мінск: БелСЭ, 1989. - 375 с. Аўтар: Ю.М. Чурко
Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.