Субота, 20.04.2024, 05:54

ЗАКЛАДНОЕ ТКАЦТВА

Галоўная »
ЗАКЛАДНОЕ ТКАЦТВА — адна са старажытных тэхнік народнага ткацтва. Было найбольш пашырана ў Гомельскай, Віцебскай, Мінскай абласцях. Закладныя тканіны (заклады) ткалі ў 2 ці 4 ніты без якіх-небудзь дадатковых прыстасаванняў.

закладное ткацтва
Тэхніка выканання закладнога ткацтва

3акладным ткацтвам упрыгожвалі ручнікі, падолы кашуль, фартухоў, ткалі льнянымі і баваўнянымі ніткамі. Кожны элемент узора і ўчасткі фону закладвалі ўручную асобнымі ніцямі (вытканы ўзор быў аднолькавы з двух бакоў). Пры гэтым атрымлівалася тканіна рыпсавага (радзей палатнянага) перапляцення часам з характэрнымі зазорамі на вертыкальных абрысах малюнка: ніці ўтку рознага колеру не злучаліся паміж сабой, а заварочваліся на суседніх ніцях асновы. Асаблівасць тэхнікі выканання вызначыла прастату арнаменту са ступеньчатым контурам — ромбы, квадраты, прамавугольнікі, трохвугольнікі, крыжы і інш. Узорныя кампазіцыі ручнікоў звычайна завяршаліся арнаментальнымі палосамі, выкананымі палатняным або рыпсавым перапляценнем.

Для беларускага закладнога ткацтва характэрна традыцыйнае спалучэнне белага і чырвонага, часам з дабаўленнем чорнага колераў.

Крыніца: Этнаграфія Беларусі: энцыклапедыя / Беларуская Савецкая Энцыклапедыя; рэдкалегія: І.П. Шамякін (галоўны рэдактар) [і інш.]. - Мінск: БелСЭ, 1989. - 375 с.
Аўтар: М.М. Віннікава

Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1389]
Здарэнні [464]
Грамадства [468]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.