ЗАКОТ — загарода з ламачча і камення, пляцень або частаколавы плот. Закот будавалі вясной у ручаях і пратоках, каб затрымаць ход рыбы, якая вярталася са спадам вады з залітых лугоў, заток, азёр.
Калі агароджаны вадаём мялеў, рыбу вылаўлівалі невадамі,
брэднямі,
крыгамі, падсакамі і інш. снасцямі. Закоты былі пашыраны на Беларусі са старажытных часоў.