Субота, 20.04.2024, 10:54

ЗАМОК

Галоўная »
ЗАМОК – прылада для замыкання дзвярэй, шафаў, скрыняў, куфэркаў і інш. Вядомы з глыбокай старажытнасці.

замкі, замок
Замкі. 17 - 19 стст.

Бываюць здымныя (вісячыя) і ўмацаваныя (накладныя, уразныя). Сакрэт замкоў забяспечваецца фасонным профілем замковай адтуліны ў корпусе ці наборам рознафігурных рухомых пласцінак, якім адпавядае бародка ключа.

Металічныя замкі кавальскай работы вядомы з 10 ст. (магчыма, раней ужываліся драўляныя замкі). Пашыраны былі вісячыя спружынныя замкі розных тыпаў і форм: цыліндрычныя, канічныя, сэрцападобныя, трохвугольныя, шлемападобныя і інш. З пашырэннем у 16 — 17 ст. манументальнага будаўніцтва ў шырокі ўжытак увайшлі ўнутраныя накладныя замкі., з адкрытым ці закрытым механізмам, умацаваныя на дзвярах. Закрытыя замкі часта мелі па-мастацку аздобленую форму корпуса, часам дэкарыраваную чаканкай, насечкай, гравіраваннем. Асаблівай складанасцю і дасканаласцю формы вызначаліся замкі ў скрынях і куфэрках для захавання цэхавай маёмасці.

Вырабам замкоў займаліся кавалі, з 15 — 16 ст. — слесары, якія пазней утварылі асобную спецыяльнасць — замочнікі (майстры па вырабу вісячых замкоў, — клудачнікі).

У народным побыце 19 — 1-й паловы 20 ст. бытавалі кавальскія замкі, механізм якіх манціраваўся ў трубцы і прыводзіўся ў дзеянне завінчваннем і вывінчваннем трубчастага ключа з унутранай вінтавой нарэзкай. Ужываўся таксама накладны замок, што ўяўляў сабой жалезны рубчасты брус (штаба, завала), які пасоўваўся ўлева і ўправа ў дзвюх скобках, убітых з унутранага боку ў дзвярны вушак. Ключом служыў металічны стрыжань з адкідным язычком, які прасоўвалі праз дзірку ў вушаку і паварочвалі ўправа-ўлева, чапляючы язычком за выступы бруса.

У наш час замкі кавальскай работы амаль выцеснены прамысловымі вырабамі розных сістэм.

Крыніца: Этнаграфія Беларусі: энцыклапедыя / Беларуская Савецкая Энцыклапедыя; рэдкалегія: І.П. Шамякін (галоўны рэдактар) [і інш.]. - Мінск: БелСЭ, 1989. - 375 с.
Аўтар: Я.М. Сахута

Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1389]
Здарэнні [464]
Грамадства [468]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.