Пятніца, 29.03.2024, 03:38

ЗАПАРОЖЦЫ

Галоўная »
ЗАПАРОЖЦЫ – староннія гледачы, якія ў час вяселля не сядзелі за бяседным сталом, а стаялі за парогам і ўдзельнічалі толькі ў забавах і танцах. У час падзелу караваяў маладых запарожцаў клікалі ў хату, куды яны ўваходзілі з памялом і лапатай, забіралі сваю частку каравая, плацілі грошы і выказвалі ў адрас маладых жартоўныя, часам не зусім прыстойныя прыгаворы («Даруюць хлопцы-запарожцы тыя пчолы, што сядзяць у вуллі, гудуць, як дурні, кашалямі мёд носяць, на галлі чапляюць» і інш.).

Запарожцамі называлі таксама хлопчыкаў, якія ў час падзелу каравая стаялі каля стала і імітавалі галасы тых жывёл, якіх называлі сваякі ў час дарэння маладых. За гэта запарожцы атрымлівалі шышкі, гускі і іншае дробнае печыва, прыгатаванае з каравайнага цеста.

Крыніца: Этнаграфія Беларусі: энцыклапедыя / Беларуская Савецкая Энцыклапедыя; рэдкалегія: І.П. Шамякін (галоўны рэдактар) [і інш.]. - Мінск: БелСЭ, 1989. - 375 с.
Аўтар: Л.А. Малаш

Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1380]
Здарэнні [462]
Грамадства [465]
Эканоміка [36]
Транспарт [141]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Сакавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 3
Гасцей: 3
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.