Галоўная | Рэгістрацыя | Уваход | RSS | Пятніца, 19.04.2024, 05:26 | ||||||||||||||||||||||||||||||||
ЗАПРЭЖКАГалоўная »ЗАПРЭЖКА – спосаб злучэння рыштункам гужавога транспартнага сродку або земляробчай прылады з цяглавай сілай. Адпавядае сістэмам (тыпам) вупражы. Паводле канструкцыйных асаблівасцей вылучаюць тыпы, або варыянты, запрэжкі: конную і валовую; адзінарную, парную і мнагаконную (многаваловую) у адзін рад і цугам; хамутова-аглабельную (хамутова-аглабельна-дужную), хамутова-пастронкавую, ярэмна-пастронкавую, якія ў сваю чаргу маюць прыватныя асаблівасці. Крыніца: Этнаграфія Беларусі: энцыклапедыя / Беларуская Савецкая Энцыклапедыя; рэдкалегія: І.П. Шамякін (галоўны рэдактар) [і інш.]. - Мінск: БелСЭ, 1989. - 375 с. Аўтар: В.С. Цітоў |
|