ЗАСАЎКА – а) простая прылада для запору дзвярэй, што мацавалася на вушаку. Магла быць як драўляная, так і металічная. У першым выпадку яна – брус даўжынёй каля 25 см, уздоўж якога пасярэдзіне рабілі проразь. Два круглыя драўляныя нагелі з пашырэннямі на канцах забівалі праз гэтую проразь у
вушак. Паколькі адлегласць паміж нагелямі рабілі меншай, чым даўжыня проразі, то засаўку можна было соўгаць упоперак вушака. Падаючыся ўбок, яна сваім канцом наглуха зачыняла
дзверы і не давала магчымасці адчыняцца. Засаўка з металу ўстаўлялася ў каваныя прабоі, забітыя ў вушак;
Засаўка б) прыстасаванне ў выглядзе шырокай металічнай пласціны, якой закрываюць
комін; юшка.