Пятніца, 29.03.2024, 11:58

ЗАСЕЎКІ

Галоўная »
ЗАСЕЎКІ – традыцыйны земляробчы абрад пачатку адкрыцця сяўбы. Суправаджаліся комплексам старажытных звычаяў, павер’яў, рытуальных дзеянняў, якія адпавядалі той ці іншай стадыі аграрна-земляробчых працэсаў (гл. таксама Заворванне, Зажынкі, Дажынкі, Провідкі).

Паводле народнага календара і яго разнастайных феналагічных прыкмет для сяўбы розных культур існавалі свае тэрміны. Важнейшымі перадумовамі былі адпаведны рэжым глебы і стан надвор’я, найбольш спрыяльнымі лічыліся цёплыя пахмурныя і бязветраныя дні. Рэальныя перадумовы ўвязвалі з сімволікай месячнага і тыднёвага календара. Поўны месяц асацыіраваўся з поўным коласам, найбольш прыдатнымі для сяўбы лічылі аўторак і суботу, у некаторых мясцінах і пятніцу. У час сяўбы азімых пазбягалі «чарвівага» тыдня (15 — 22 жніўня па старому стылю). У дзень сяўбы ў сялянскай хаце падтрымлівалі ўзорны парадак і чысціню; хата і ніва ва ўяўленнях усходніх славян успрымаліся як двуадзіная іпастась, па аналогіі і пасевы на сялянскай ніве павінны быць чыстымі, без пустазелля. Той жа ідэі падпарадкаваны і рытуальны звычай старанна мыцца і адзявацца ў чыстае адзенне.

У Падняпроўі пачынаць сяўбу даручалі бездакорным і чыстым хлапчукам-падлеткам. Засеўкі праводзілі збожжам з вянка, звітым мінулым летам з нагоды дажынак. Пасля засевак селянін запрашаў памочнікаў, сваякоў, суседзяў да святочнага стала. Лічылася, чым больш шчодры і разнастайны пачастунак з нагады засеўкі, тым больш багатым будзе ўраджай.

На поўначы сейбіт часам працаваў у полі з сякеркай за поясам, «каб хлеб урадзіўся такім, што яго прыйшлося б ссякаць». У Заходнім Палессі існавала павер’е, што лён вырасце высокім, калі яго пасее самы высокі чалавек у вёсцы. Падобныя павер'і адрозніваліся лакальнай разнастайнасцю і выступалі больш як сюжэтная аснова абраду, які набліжаўся да тэатралізаванага відовішча. Традыцыйныя элементы засеўкі часткова захаваліся да нашых дзён і знайшлі сваё месца ў сучаснай працоўнай абраднасці.

Крыніца: Этнаграфія Беларусі: энцыклапедыя / Беларуская Савецкая Энцыклапедыя; рэдкалегія: І.П. Шамякін (галоўны рэдактар) [і інш.]. - Мінск: БелСЭ, 1989. - 375 с.
Аўтар: В.С. Цітоў
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1380]
Здарэнні [462]
Грамадства [465]
Эканоміка [36]
Транспарт [141]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Сакавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 8
Гасцей: 8
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.