Чацвер, 28.03.2024, 19:26

ЗАВЕСА

Галоўная »
ЗАВЕСА — металічнае шарнірнае мацаванне рухомых частак архітэктурных збудаванняў і мэблі (дзвярэй, акон, варотаў і інш.), што давала ім магчымасць адчыняцца і зачыняцца. Металічная пласціна на шарніры ці 2 шарнірна злучаныя пласціны, адна з якіх мацуецца да нерухомай часткі збудавання ці вырабу (вушака, шула, сцяны), другая — да рухомай.

завеса
Завеса. Гарадскі пасёлак Івянец Валожынскага раёна. 19 ст.

На Беларусі найбольш старажытная і пашыраная форма завеса-адзінарная стужкавая. Яе выконвалі з доўгай палоскі металу і гарызантальна мацавалі да дзвярэй; адзін канец скручвалі ў трубку і надзявалі на крук, убіты ў шула.

завеса
Завеса. Гарадскі пасёлак Івянец Валожынскага раёна. 20 ст.

У сядзібным і культавым дойлідстве завесу часта дэкарыравалі, аздаблялі насечкай у выглядзе нескладаных геаметрычных узораў: палосак, крыжыкаў, трохвугольнікаў і інш. Завесу фігурна раскоўвалі, аздаблялі бакавымі спіралепадобнымі адросткамі, надавалі канцам абрысы ромба, трылісніка, раздвойвалі і закручвалі ўсярэдзіну ці ў процілеглыя бакі (дзверы касцёлаў у в.Крамяніца Зэльвенскага раёна, пачатак 17 ст., і в.Слабодка Браслаўскага раёна, пачатак 20 ст., царквы ў в.Олтуш Маларыцкага раёна, канец 19 ст., і інш.). Унікальным дэкорам вызначаліся завесы ў інтэр'еры касцёла ў в.Цімкавічы Капыльскага раёна, выкананыя ў выглядзе дубовых галінак з лісцем і жалудамі.

завеса
Завеса. Вёска Слабодка Браслаўскага раёна. Пачатак 19 ст.

Двайныя завесы мелі 2 шарнірна злучаныя пласціны-рычагі, аднолькавыя (сіметрычныя) ці розныя па форме і памерах (асіметрычныя). Яны характэрны пераважна для мэблі.

У беларускім народным жыллі металічныя завесы работы вясковых кавалёў пашырыліся з 19 ст., замяніўшы старажытны спосаб навешвання дзвярэй на бегунах. Дэкор іх больш сціплы: насечка зубілам у выглядзе геаметрычных фігур, раскоўванне канцоў і інш. У гаспадарчых пабудовах сустракаюцца і ў наш час; у жыллёвым будаўніцтве саступілі месца прамысловым вырабам.

Крыніца: Этнаграфія Беларусі: энцыклапедыя / Беларуская Савецкая Энцыклапедыя; рэдкалегія: І.П. Шамякін (галоўны рэдактар) [і інш.]. - Мінск: БелСЭ, 1989. - 375 с.
Аўтар: Я.М. Сахута

Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1380]
Здарэнні [462]
Грамадства [465]
Эканоміка [36]
Транспарт [141]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Сакавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 3
Гасцей: 3
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.