Чацвер, 25.04.2024, 05:33

ЗАВІВАННЕ

Галоўная »
ЗАВІВАННЕ – вясельны абрад і адпаведныя атрыбуты, што падводзілі маладую да жаночага стану.

У многіх мясцінах былі свае спосабы завівання – адразу пасля шлюбу, перад адпраўленнем да маладога, у маладога ў асобным памяшканні. У час абраду мужчын не павінна было быць. Маладую садзілі на дзяжу ці на ўслон з ужо накрытымі вывернутым кажухом (садзіцца павінна была толькі цнатлівая нявеста, нецнатлівую за гэта асуджалі). Той, хто завіваў (маці, замужняя сястра), тройчы прасілі блаславення на рытуал, на што прысутныя таксама тройчы адказвалі: «Бог блаславіць». Потым завівальніца здымала загадзя надзетыя вянок і стужкі з галавы маладой. Вянок аддаваўся адной з яе сябровак, а стужкі даставаліся іншым дзяўчатам. Да валасоў маладой падносілі дзве запаленыя перакрыжаваныя свечкі (іх трэба было запаліць з першага разу). Затым валасы маладой крыху падстрыгалі (раней маглі і адрэзаць касу), запляталі ў дзве касы ці ў «куксу» і на галаву надзявалі чапец. Зверху ўсё закручвалі белай наміткай. Пры гэтым сваволілі, спявалі песні, у тым ліку і эратычнага зместу. Затым маладую і яе дружку накрывалі дзяружкай і ў памяшканне запрашалі маладога. Ён павінен быў адгадаць, якая з дзвюх накрытых яго нявеста, зняць накрывала, пацалаваць, а завівальніцам заплаціць. Пасля гэтага абраду і рытуалу нявеста лічылася ўжо жанчынай.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1393]
Здарэнні [465]
Грамадства [469]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.