Пятніца, 26.04.2024, 16:15

ЗБАН

Галоўная »
ЗБАНганчарны выраб; гліняная пасудзіна для захоўвання малака і іншых вадкіх прадуктаў. Рабілі з выцягнутым тулавам, пукатымі бакамі, звужаным горлам, дзюбкай і вушкам-ручкай.

збан
Збаны

Назва «збан» упамінаецца ў помніках старабеларусай пісьменнасці. У наш час большасць мясцовых назваў мае арэальнае пашырэнне: на захадзе Беларусі — збан, на паўночным усходзе — жбан, на ўсходзе і паўднёвым усходзе — кушын, на Прыпяцкім Палессі бытавала назва глечык, на Браслаўшчыне — рўчнік.

У заходніх раёнах збан рабілі на 3 — 6 л з вельмі шырокім вусцем і выкарыстоўвалі яго ў якасці даёнкі. Лакальныя адрозненні ў прапорцыях сілуэта такія ж, як і ў гарлачоў. Выраблялі збаны чорна-задымленыя і паліваныя па ўсёй Беларусі (за выключэннем вёсак, дзе прымянялі архаічную тэхналогію вытворчасці керамікі налепам і фармовачную масу з дамешкам жарствы). Аздаблялі лінейна-хвалістымі контррэльефнымі ўзорамі, глянцаваным арнаментам у елачку, клетку, спіральныя лініі, геаметрычнай і расліннай падпаліўнай ангобнай размалёўкай і каляровымі фарбамі.

Крыніца: Этнаграфія Беларусі
Аўтар: Этнаграфія Беларусі: энцыклапедыя / Беларуская Савецкая Энцыклапедыя; рэдкалегія: І.П. Шамякін (галоўны рэдактар) [і інш.]. - Мінск: БелСЭ, 1989. - 375 с.

Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1393]
Здарэнні [465]
Грамадства [469]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 5
Гасцей: 5
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.