ЗДОЛЬНІКІ, дольнікі — катэгорыя сялян у Старажытнай Русі і Вялікім княстве Літоўскім да 16 ст., якія плацілі феадалу за арэнду зямлі долю ўраджаю (вызначалася феадалам і складала да 50 — 75 %). Здольшчына — адзін са спосабаў закабалення сялян.
Крыніца: Этнаграфія Беларусі: энцыклапедыя / Беларуская Савецкая Энцыклапедыя; рэдкалегія: І.П. Шамякін (галоўны рэдактар) [і інш.]. - Мінск: БелСЭ, 1989. - 375 с.
Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.