Чацвер, 25.04.2024, 11:35

ЗДОР

Галоўная »
ЗДОР – нутраны свіны тлушч. У некаторых мясцовасцях пашырана назва выдзер. Здор здымаюць з тушы пластом, соляць, дадаюць духмяныя прыправы, скочваюць у качулку (трубу, булку, галушку), перавязваюць ніткамі, складваюць разам з салам у кубел (дзежку), а на лета вешаюць на гарышчы (звычайна ў кашы або спецыяльнай клетцы).

Тонкі здор з кішак, са страўніка вымочваюць, потым ператопліваюць (ператоп, смалец). Здорам запраўляюць страву, смажаць да бліноў.

Крыніца: Этнаграфія Беларусі: энцыклапедыя / Беларуская Савецкая Энцыклапедыя; рэдкалегія: І.П. Шамякін (галоўны рэдактар) [і інш.]. - Мінск: БелСЭ, 1989. - 375 с.
Аўтар: Г.Ф. Вештарт

Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1393]
Здарэнні [465]
Грамадства [469]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 5
Гасцей: 5
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.