У аснове асіметрычнай аб'ёмна-прасторавай кампазіцыі прамавугольны ў плане высокі
неф, накрыты двухсхільным дахам з каркаснай званічкай з боку фасада. 3 паўднёвага боку да яго далучаны ніжэйшы неф пад аднасхільным пакрыццём, з паўночнага — выступае рызаліт сакрысціі. Да франтальнага фасада далучаны асіметрычна скампанаваны аб'ём нартэкса, цэнтральны рызаліт якога прарэзаны арачнай уваходнай
нішай і круглым
акном-ружай над ёй. Плоскасныя фасады расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі розных памераў і круглымі люкарнамі.