Пятніца, 29.03.2024, 10:00

ЖАБРАКІ

Галоўная »
ЖАБРАКІ – люд, які ў свой час існаваў за кошт міласціны і ахвяраванняў: беззямельныя і збеглыя сяляне, гарадская бедната, калекі, сіроты, састарэлыя.

Жабравалі і вандроўныя – рамеснікі, манахі, студэнты і інш. Для іх былі падарункі шчодрых людзей і дзяржаўная дапамога (харчаванне, начлег). Бедныя сем'і пасылалі прасіць спажытку сваіх дзяцей. Да шчырых жабракоў у беларусаў была спагада і з-за пастаянных войнаў, ахвяр і страт, а таксама з-за розных эпідэмій. Для заможных была пагарда, калі яны не спрыялі гаротным у час рэлігійных свят і ўрачыстасцей. У ХVІ – ХІХ стст. у ВКЛ пры гарадскіх магістратах-радах існавалі спецыяльныя службовыя чыны – «старасты калецкія», якія складалі асобныя «рэестры калецкія» і сачылі за жыццём жабракоў.

У ХVІ – ХІХ стст. у многіх беларускіх гарадах (Капыль, Магілёў, Слуцк і інш.) ажыццяўлялі дзейнасць адмысловыя суполкі – "цэхі ўломныя", "брацтвы жабрачыя" і інш., якія мелі свае статуты, органы самакіравання, часам – прывілеі, касы ўзаемадапамогі і інш. Часта жабракі, каб захаваць свае «кормныя» сакрэты ці патаемныя справы, хто іх падкормліваў і частку выдзеленых сродкаў браў сабе, карысталіся ўмоўнымі мовамі («Адверніцкая гаворка», «Любецкі лемент», «Семежаўскіх жабракоў мова»). З-за гэтых і іншых прычын паслугамі жабракоў у розныя часы карысталіся і розныя прыватныя і дзяржаўныя спецслужбы.

У канцы XX ст. у СССР па пэўных грамадска-палітычных і эканамічных прычынах з'явілася катэгорыя жабракоў пад рознымі назвамі: «бічы», «бамжы» і інш.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1380]
Здарэнні [462]
Грамадства [465]
Эканоміка [36]
Транспарт [141]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Сакавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.