Серада, 24.04.2024, 19:21

ЖАЛЕЙКА, дудка, ражок, пішчык, чаротка

Галоўная »
ЖАЛЕЙКА, дудка, ражок, пішчык, чаротка – даўні беларускі народны духавы язычковы інструмент. На аснове мясцовых уласцівасцей адрознівалася матэрыялам (дрэва, саломіна, гусінае пяро, чарот, рог), колькасцю адтулін, адсутнасцю або наяўнасцю раструбу, прынцыпамі вырабу і мацавання язычка (нарэзаны ці прывязаны). Гучанне моцнае, рэзкае.

жалейка
Жалейкі (злева-направа): чаротка і пішчыкі

Ігралі на жалейцы сола і ў ансамблі са скрыпкай, цымбаламі, гармошкам па асобку ці ў розных камбінацыях, часамі дадаваўся і так званы турэцкі барабан. Жалеечнікі выконвалі песенныя і танцавальныя мелодыі, вясельныя маршы. Былі і журботныя пастухоўскія найгрышы.

жалейка
Жалейка

жалейка
Жалейка - дудка язычковая

Жалейка часта ўпамінаецца ў беларускім фальклоры і ў прафесійнай паэзіі. У XIX ст. яе ўшанаванне патрапіла на старонкі «Тараса на Парнасе», а на пачатку XX ст. яе ўславіў назвай свайго першага зборніка паэзіі Янка Купала.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1392]
Здарэнні [464]
Грамадства [469]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 16
Гасцей: 16
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.