Галоўная | Рэгістрацыя | Уваход | RSS | Панядзелак, 09.09.2024, 00:54 | ||||||||||||||||||||||||||||||||
ЖЭРДКАГалоўная »ЖЭРДКА – элемент абсталявання сялянскай хаты, клеці. Лакальная назва шэст, ашорстак. Жэрдку прымацоўвалі да бэлек з дапамогай кароткіх дошак, вяровак, рамянёў. У клеці на жэрдку падвешвалі мясныя вырабы, каўбасы. У хаце іх звычайна размяшчалі каля печы, на іх вешалі для сушкі адзенне, посцілкі, ручнікі. Дошкі, на якіх жэрдкі мацаваліся да бэлек, разнастайныя па форме, упрыгожвалі разьбой, што дапаўняла мастацкая выразнасць інтэр’ера хаты. Як элемент інтэр’ера была пашырана па ўсёй Беларусі. Аўтар: С.А.Сергачоў Крыніца: Этнаграфія Беларусі: энцыклапедыя / Беларуская Савецкая Энцыклапедыя; рэдкалегія: І.П. Шамякін (галоўны рэдактар) [і інш.]. - Мінск: БелСЭ, 1989. - 375 с. |
|