Серада, 24.04.2024, 21:30

ЖОДЗІНСКІ КАСЦЁЛ МАЦІ БОЖАЙ ФАЦІМСКАЙ

Галоўная »
ЖОДЗІНСКІ КАСЦЁЛ МАЦІ БОЖАЙ ФАЦІМСКАЙ размяшчаецца на паўночнай ускраіне горада Жодзіна Смалявіцкага раёна Мінскай вобласці. Пабудаваны ў 2003 г. з цэглы паводле праекта архітэктара І.Кныш з «Барысаўпраекта».


Вырашаны квадратным у плане аб'ёмам,узнятым на высокі цокаль і накрытым стромкім вальмавым дахам з металачарапіцы, у які над фасадам урэзана чатырохгранная шатровая званіца. Фасад па цэнтры крапаваны трымя зашклёнымі прасламі з зубчастымі завяршэннямі. Такой жа формай вырашаны ўваходны партал-ніша, да якога вядзе лесвічны каскад. Аналагічна трактаваны плоскасныя бакавыя фасады. Трохгранны прэсбітэрый утвораны скошанымі ў плане сакрысціямі. Аднолькавае архітэктурнае і кампазіцыйнае вырашэнне атрымала далучаная да апсіды двухпавярховая плябанія, вальмавы дах над якой завершаны чатырохгранным шатром.

Унутры над уваходам выступаюць хоры.

Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін;
фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.

Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1393]
Здарэнні [465]
Грамадства [469]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 7
Гасцей: 6
Карыстальнікаў: 1

vitalis
Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.