Пятніца, 19.04.2024, 01:52

ЖОРНЫ

Галоўная »
ЖОРНЫ – з глыбокай старажытнасці прылада для памолу зерня, ручны млынок, зроблены з дрэва ці каменю. Складаліся з двух каменных дыскаў дыяметрам 35 – 50 см., таўшчынёй ( 10 – 13 см., што ставіліся ў і скрынку альбо станок. Каб мука лепш ссыпалася, паверхню ніжняга каменя рабілі крыху выпуклай, а верхняга увагнутай, рабочая паверхня мела насечкі для лепшага размолу.

жорны
Жорны. Гарадзеншчына. Пачатак 20 ст.

Пазней жорны сталі больш масіўныя і ўдасканаленыя, у верхнім камені рабілі адтуліну, куды засыпалі зерне, ён мацаваўся, паднімаўся і апускаўся пры дапамозе паўпрыцы – жалезнай крыжавіны, што круцілася на шпяні, замацаваным у ніжнім, больш цяжкім камені. Камень прыводзіла ў рух даўгаватая круглая жэрдачка, верхні канец якой устаўляўся ў бэльку ці ў бітае да сцяны, а ніжні – у жалезную скабу на краі верхняга каменя.

жорны
Жорны каменныя

жорны
Жорны: 1 - 2 - драўляныя, 3 - каменныя

Былі і жорны з кароткай ручкай, дзеля чаго ажыццяўлялася адпаведная канструкцыя. Калі не мелі камянёў патрэбнай велічыні і вагі, то іх замянялі дубовымі калодкамі, а на рабочую частку іх набівалі веерападобныя рады з кавалачкаў чыгуну ці жалеза. Яшчэ на пачатку XX ст. жорны былі частай з'явай у кожнай вёсцы. За дзень на іх, найбольш тэхнічна дасканалых, можна было змалоць да 3 пудоў мукі. Захоўваліся ва ўжытку да сярэдзіны 1950 гг.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1389]
Здарэнні [464]
Грамадства [468]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.