ЖУПАН – старажытнае верхняе мужчынскае і жаночае
адзенне ў многіх славянскіх народаў, у тым ліку і ў беларусаў.
Жупан з кунтушом (партрэт Кшыштафа Весялоўскага невядомага мастака). 1636 год
У ХVІ – ХVІІІ стст. належаў да асноўнай часткі адзення для шляхты, мяшчан. Шылі яго пераважна з белага або шэрага сукна, часамі і з жоўтага, блакітнага, з аксаміту. Крой двухбортны з вузкімі рукавамі і стаячым каўняром, спінка прыталеная, з бакоў устаўляліся кліны. Пярэднія гладкія полкі зашпільвалі гузікамі, маглі і падпярэзвацца поясам. Паверсе жупана насілі
кунтуш.