Субота, 20.04.2024, 15:59

ЖУР, кісяліца

Галоўная »
ЖУР, кісяліца – даўняя страва з аўсянай мукі.

Яе або вотруб'е рашчынялі вялікай колькасцю вады. Каб хутчэй укісала, дадавалі кавалачак хлеба. Калі рошчына ўкісала, яе працэджвалі на сіце. Як адстойвалася, рэдкую частку злівалі і варылі жур, а з густой (цэда) – кісель.

Мелі і яшчэ іншыя спосабы прыгатавання – напрыклад, муку ці вотруб'е рашчынялі густа і варылі кісель, а рэшткі ад працэджанага залівалі вадой яшчэ раз і гатавалі жур. Страву падсольвалі, заскварвалі або запраўлялі алеем і елі звычайна з бульбай.

Ласаваліся журам, калі ён быў яшчэ цёплы.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1389]
Здарэнні [464]
Грамадства [468]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.