Пятніца, 29.03.2024, 12:21

«ЖУРАВЕЛЬ»

Галоўная »
«ЖУРАВЕЛЬ» – танец-гульня. Некалькі дзяўчат танцуюць, іншыя ахоўваюць іх ад «жураўлёў» (хлопцаў), спяваюць: «Пасею я лён, канапель, // Налятае журавель...». Калі хлопцы лавілі дзяўчат, спявалі ўсе разам: «Ішлі хлопцы мяжою, // Пілі смалу дзяжою...» (Запіс А.Я. Васільевай, 1879, в.Беседкі Мазырскага павету). У запісе П.М. Шпілеўскага (1853) выканаўцы павольна паднімаюць тo правую, тo левую нагу, імітуючы крокі жураўля. У цэнтры круга ходзіць хлопец — «журавель». Калі пары кружацца, «журавель» імкнецца вырваць якую-небудзь дзяўчыну з рук кавалера. Дзяўчаты спяваюць: «Да ўнадзіўся журавель // Да да нашых канапель...». Калі дзяўчаты закрычаць: «Хапай, журавель!» — ён павінен схапіць за руку і станцаваць з дзяўчынай адзін круг. «Жураўлём» у крузе застаецца хлопец без пары.

Вядома і гульня «У жорава» (запіс У.М. Дабравольскага, 1903, Смаленская губерня), у якой дзейнымі асобамі выступалі «маці», «жораў» і «дзеці». «Маці» размаўляе з «жоравам», які хоча злавіць і з'есці «дзяцей». «Жораў» хапае «дзяцей», яны ловяць злодзея і дзяўбуць яго пальцамі па макаўцы. Toe ж робяць і з «маці», якая не ўберагла «дзяцей».

У танцах і гульнях пра жураўля выяўляюцца старажытныя вераванні ў культ птушак (жывёльны татэмізм). Паводле назіранняў М.М. Нікольскага, на Палессі журавель лічыўся «падаўцом усякага дабра».

Аўтар: А.Ю.Лозка
Крыніца: Этнаграфія Беларусі: энцыклапедыя / Беларуская Савецкая Энцыклапедыя; рэдкалегія: І.П. Шамякін (галоўны рэдактар) [і інш.]. - Мінск: БелСЭ, 1989. - 375 с.

Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1380]
Здарэнні [462]
Грамадства [465]
Эканоміка [36]
Транспарт [141]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Сакавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 3
Гасцей: 3
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.