Серада, 24.04.2024, 04:19

«ЖУРАВЕЛЬ»

Галоўная »
«ЖУРАВЕЛЬ» – маска-персанаж у старажытным народным калядным абрадзе. Узнікла ў часы язычніцтва і звязана, як мяркуюць, з татэмічным ушанаваннем аднайменнай птушкі. Найбольш пашырана на Палессі, дзе захавалася і ў наш час. Называюць таксама «Жораў», «Бусел».

Маска ўяўляе сабой насаджаную на кій драўляную птушыную галаву, да якой прымацоўвалі прызбораную посцілку ці прасціну. На ролю «жураўля» выбіралі юнака, здольнага пластычна перадаць звычкі і характар паводзін птушкі. Як маска-персанаж народнай смехавой культуры «журавель» уваходзіў у абходны гурт калядоўшчыкаў поруч з «Казой», «Кабылай», «Мядзведзем».

Выступленні яго мелі імправізацыйна-гульнёвы характар: ён танцаваў, дзёўб прысутных, заглядваў у гаршкі са стравай і г.д.

Аўтар: М.А.Каладзінскі
Крыніца: Этнаграфія Беларусі: энцыклапедыя / Беларуская Савецкая Энцыклапедыя; рэдкалегія: І.П. Шамякін (галоўны рэдактар) [і інш.]. - Мінск: БелСЭ, 1989. - 375 с.

Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1392]
Здарэнні [464]
Грамадства [468]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.