Чацвер, 25.04.2024, 17:46

«ЖУРНАЛ МИНИСТЕРСТВА ВНУТРЕННИХ ДЕЛ»

Галоўная »
«ЖУРНАЛ МИНИСТЕРСТВА ВНУТРЕННИХ ДЕЛ» – часопіс, орган Міністэрства ўнутраных спраў Расіі. Выдаваўся ў Пецярбургу ў 1829-61 гг. Змяшчаў афіцыйныя дакументы, звесткі пра дзейнасць міністэрства, статыстычныя матэрыялы, апісанні гарадоў, губерняў і інш. Некалькі статыстычных публікацый прысвяціў Беларусі: «Статыстычны агляд губернскага горада Магілёва» (1837, 1840), «Статыстычныя звесткі пра Віцебскую губерню» (1841), «Медыка-статыстычныя нататкі пра Магілёўскую губерню» (1848) і інш.

Праблемам развіцця эканомікі Беларусі, становішча сялян, пытанням гісторыі, этнаграфіі і фальклору беларусаў прысвечаны артыкулы і нарысы «Паўночна-Заходні край імперыі ў мінулым і сучасным выглядзе» М.I. Надзеждзіна (1843), «Нарысы Беларусі» P.А. Падбярэскага (пераклад з польскай, 1845), «Дарожныя нататкі пра Заходнюю і Паўднёва-Заходнюю Расію» К.I. Арсеньева (1845), «Нататкі пра Беларусь» М.С. Шчукіна (1846).

Аўтар: С.А. Кузняева
Крыніца: Этнаграфія Беларусі: энцыклапедыя / Беларуская Савецкая Энцыклапедыя; рэдкалегія: І.П. Шамякін (галоўны рэдактар) [і інш.]. - Мінск: БелСЭ, 1989. - 375 с.

Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1393]
Здарэнні [465]
Грамадства [469]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 4
Гасцей: 4
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.