Чацвер, 25.04.2024, 18:13

ЖЫВАПІС

Галоўная »
ЖЫВАПІС – галіна выяўленчага мастацтва, што ствараецца колеравымі сродкамі і выяўляе дзяржаўную, грамадска-творчую свядомасць пэўнай краіны ў асобе яе выдатных майстраў.

Жывапіс (па заказе і з аўтарскай волі) бывае як рэлігійны, так і свецкі. Ён меў, мае характар партрэта, пейзажу, нацюрморта, быў гістарычны, побытавы, анімалістычны і інш., выяўляецца часта як у адным творы, так і ў сувязі, напрыклад, з дойлідствам, кінамастацтвам, з рознымі дэкаратыўнымі жанрамі. Жывапіс, выкананы ў спалучэнні з архітэктурай, называецца манументальным, без такой сувязі – станковым.

Як сведчаць даследчыкі, жывапіс на Беларусі як самастойны від мастацтва засведчаны нават раней XI ст. і спачатку развіваўся пад уплывам візантыйскага стылю (фрэскі Полацкай Спаса-Ефрасіннеўскай царквы і інш.). На Беларусі творы манументальнага жывапісу XIII – XV стст. фактычна не захаваліся, хоць з пісьмовых крыніц (Ян Длугаш, М.Бельскі, М.Кромер) вядома, што існавалі цэхі майстроў, якія размалёўвалі храмы і замкі на землях ВКЛ і Рэчы Паспалітай. Беларуская кніжная мініяцюра XIII – XV стст. зазнала ўплыў як усходнеславянскага, так і заходнееўрапейскага мастацтва. Ёсць звесткі пра творы станковага жывапісу XIII ст. (абраз «Дзмітрый Салунскі» з в.Шчорсы Навагрудскага раёна).

Найбольш раннія аўтэнтычныя творы XIV – XV стст. – абразы «Маці Боская Замілаванне» з Маларыты, «Маці Боская Адзігітрыя» з Дзісны і інш.

На пачатку XVI ст. склалася самабытная Беларуская іканапісная школа, сярод яе майстроў многія былі шырока вядомыя (Андрэй з Брэста, Р.Мядзведскі і М.Пігарэвіч з Магілёва іінш.). На станковы свецкі жывапіс XVI – XVIII стст. зрабілі ўплыў шырокія ўзаемаадносіны беларускіх зямель з суседнімі, у XVI ст. адлюстраваліся рысы рэнесансу (эпоха Адраджэння), развіваліся барока і класіцызм.

З канца XVII ст. у сувязі з вытворчасцю шпалер пашырыліся свецкія матывы ў насценных размалёўках, пры якіх часта выкарыстоўваліся канкрэтныя гістарычныя падзеі. Быў росквіт жанру партрэта, на што станоўча паўплывала заходнееўрапейскае мастацтва (партрэты князёў Хадкевіча, Е.Тышкевіч, Радзівілаў і інш.).

На мяжы XVIII – XIX стст. у беларускім жывапісе скончыўся пераход да рэалізму новага часу, які ў 1-й палове XIX ст. меў рысы класіцызму і рамантызму (карціны I.Аляшкевіча, В.Ваньковіча, Я.Дамеля, Я.Сухадольскага і інш.). У бытавым жывапісе адлюстравалася цікавасць да паказу жыцця вёскі і сялян, рамеснікаў (творы К.Бахматовіча, Ц.Бычкоўскага, Ю.Карчэўскага, К.Кукевіча, Ф.Гарэцкага і інш.). Паглыбелі дэмакратычныя традыцыі ў пейзажах В.Дмахоўскага, К.Русецкага, Ф.Смуглевіча, I.Пешкі, у нацюрмортах I.Хруцкага. Вялікую ролю ў развіцці беларускага жывапісу адыгралі Віленская мастацкая школа і Пецярбургская Акадэмія мастацтваў.

У 2-й пал. XIX ст. вялікі ўплыў аказаў рускі жывапіс з элементамі крытычнага рэалізму. Побач з цікавасцю да гістарычных падзей і асоб эпохі ВКЛ узмацняюцца рэвалюцыйна-дэмакратычныя матывы.

Паспяхова развіваўся беларускі жывапіс у лепшых творах і на працягу XX ст. (Ф.Рушчыц, Вітольд Бялыніцкі-Біруля, М.Станюта, Я.Зайцаў, В.Цвірка, М.Савіцкі, Г.Вашчанка, А.Марачкін, М.Селяшчук, Ф.Янушкевіч і інш.).
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1393]
Здарэнні [465]
Грамадства [469]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 5
Гасцей: 5
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.