Аўторак, 23.04.2024, 15:32

ЖЫВІЦА, тарпатына, тэрпенцін

Галоўная »
ЖЫВІЦА, тарпатына, тэрпенцін – смала, якая вылучаецца пры падсочцы або пашкоджанні дрэў іглічных парод (хвоя, кедр, елка, піхта, лістоўніца). Сыравіна для вырабу каніфолі і шкіпінару. Здабыча жывіцы вядома на Беларусі з 16 ст. Выраблялі з жывіцы белы вар, якім смалілі дратву, лодкі і іншыя судны.

Жывіца – светлая, празрыстая вязкая вадкасць. He раствараецца ў вадзе, раствараецца ў эфіры, абсалютным спірце, ацэтоне. Мае 35 — 38% шкіпінару і 62 — 65% смаляных кіслот. На паветры загусае, змяняе колер да цёмна-бурага і крышталізуецца ў выніку акіслення і выпарэння шкіпінару (прамысловая жывіца мае 16 — 20% і шкіпінару). Здабываюць рэгулярнай падсочкай хвоі (выхад жыівцы ў сярэднім 1 — 1,1 кг/год). Выкарыстоўваюць як сыравіну для атрымання шкіпінару і каніфолі. На Беларусі хваёвую жывіцу перапрацоўвае Барысаўскае акцыянернае таварыства «Лесахімік».

Аўтар: Я.Г.Міляшкевіч
Крыніца: Беларуская энцыклапедыя
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1392]
Здарэнні [464]
Грамадства [468]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 3
Гасцей: 3
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.