Пятніца, 29.03.2024, 13:20

ЖЫЖАЛЬ

Галоўная »
ЖЫЖАЛЬ – персанаж беларускай міфалогіі, бог агню, апякун рамёстваў, найперш – кавальскага. Уяўляўся магутным дэманам, які пад зямлёю ў вогненнай кузні куе зброю, каб скінуць Перуна.

Жыжаля паважалі за мужнасць і непакорнасць, але баяліся яго. Упэўнены былі, што, калі жыжаль доўга працаваў у кузні, перагравалася зямля і пачыналася засуха, гарэлі тарфяныя балоты, лясы. Калі выходзіў з – пад зямлі, Пярун у гневе кідаў у жыжаля вогненныя стрэлы – маланкі. Не папаўшы ў жыжаля, маланка магла быць прычынаю пажару. У размове з дзецьмі дарослыя часам агонь называюць "жыжаль", "жыжа".

Крыніца: Этнаграфія Беларусі: энцыклапедыя / Беларуская Савецкая Энцыклапедыя; рэдкалегія: І.П. Шамякін (галоўны рэдактар) [і інш.]. - Мінск: БелСЭ, 1989. - 375 с.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1380]
Здарэнні [462]
Грамадства [465]
Эканоміка [36]
Транспарт [141]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Сакавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 5
Гасцей: 5
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.