ЗУБЕЛЬГалоўная »
ЗУБЕЛЬ – пчалярская прылада для падкурвання пчолаў. Уяўляла сабою палачку з накрыж падколатым або надшпіленым канцом, у які заціскалі гнілушку або скручаную анучку – кураўку.
У некаторых мясцінах пашыраныя назвы курэль, курач, курадымка. |