Панядзелак, 16.09.2019, 15:52

ЗВОН


ЗВОН – самагучны ударны сігнальны інструмент у форме пустацелай, зрэзанай знізу грушы.

звон
Моладаўскі звон. 1583 год

Былі з розных металаў і розных памераў, што абумоўлівала адметныя моц, тэмбр гучання. Дэталі звона: вушы (дугі на верхняй частцы, за якія ён падвешваецца), галава (верх), палі (пашыраная ўнізе частка), язык-біла (пры разгойдванні б'е аб звон).

На Беларусі вядомы з XI ст. Да XIV ст. былі вядомыя візантыйскага (разгойдваецца язык), пасля заходнееўрапейскага (разгойдваецца корпус) тыпу. На Беларусі званы былі звычайна невялікія і адліваліся мясцовымі майстрамі (Віцебск, Дзісна, Крычаў; з 2-й паловы XVII ст. – Магілёў, Клецк, Капыль, Нясвіж і інш.). З ХVІ – ХVІІІ стст. захаваліся Моладаўскі, Дзісенскі, Крычаўскі званы.

Да 1917 г. званы неслі самую розную функцыю – склікалі на сходы, апавяшчалі пра пэўныя нечаканыя здарэнні (напад ворага, пажар і інш.), адбівалі час, служылі для падарожнікаў своеасаблівым маяком у завіруху альбо ў туман і г.д. Зняцце звана з гарадской ратушы было знакам пакарання горада. У побыце (школа, паштовая служба, чыгунка і інш.) шырока выкарыстоўваліся рознага памеру званочкі. Гучанні званоў выкарыстоўваюцца ў сімфанічнай і тэатральнай музыцы.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [250]
Каталог файлаў [99]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [152]
Адукацыя [20]
Спорт [748]
Здарэнні [185]
Грамадства [276]
Эканоміка [11]
Транспарт [83]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [14]
Каляндар
«  Верасень 2019  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30
Хто тут?
Анлайн усяго: 4
Гасцей: 4
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Каталог TUT.BY Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.