Чацвер, 25.04.2024, 15:25

ЗВЫЧАЙ

Галоўная »
ЗВЫЧАЙ – грамадская ці пэўнай сацыяльнай групы норма паводзін, якая перадаецца ад пакалення да пакалення згодна традыцый, без дзяржаўнага прымусу. Ляжыць у аснове розных абрадаў, што пачалі складвацца яшчэ з эпохі абшчынна-радавой супольнасці.

З умяшаннем дзяржавы пачало замацоўвацца вядомае звычаёвае права, пазней – юрыдычная норма. Апошняя падкрэслівала класавую няроўнасць, давала прывілеі маёмасным і пазбаўляла іх немаёмасных.

Звычай працяглы час меў штодзённы ўжытак на раўнапраўнай аснове сярод сялян (талака, сябрына, бонда, попрадкі, каляндарныя святы і інш.), што прадугледжвала згуртаванасць, узаемадапамогу і выхаваўчае значэнне.

У савецкі час многае са старажытных звычаяў адышло ў нябыт, а замест яго пачалі ўводзіцца новыя, часамі штучныя абрады і святы.

У сучасны момант на дзяржаўным узроўні папулярызуецца правядзенне штогодніх дажынкаў у розных гарадах Беларусі.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1393]
Здарэнні [465]
Грамадства [469]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.