У кнізе паэзіі Эдуарда Дубянецкага — роздум над складанымі праблемамі быцця, трывога і боль за драматычны лёс роднага краю, спадзяванні на асабістае шчасце і мары пра духоўнае ўзвышэнне чалавека.
Кніга «Святло далкай зоркі» прысвечана жыццю, творчай і грамадскай дзейнасці выдатнага беларускага фалькларыста, этнографа, мовазнаўцы, публіцыста Аляксандра Казіміравіча Сержпутоўскага (1864–1940 гады).
Паэт Іван Лагвіновіч памёр 29 сакавіка 2011 года. Гэта кніга змясціла апошні, яшчэ ім самім складзены зборнік «Свечкі трыпутніка» і яшчэ два дзясяткі лепшых вершаў, напісаных на працягу ўсяго творчага шляху.
Кніга Уладзіміра Рынкевіча «Артур Бартэльс» з серыі «Графіка ХІХ стагоддзя» змяшчае ў сабе біяграфічныя звесткі пра мастака-карыкатурыста, ураджэнца Мінскай губерні, Артура Бартэльса, творчая дзейнасць якога прыпадае на другую палову ХІХ стагоддзя.
Кніга Яна Пятроўскага «Тарас Сайка. Ініцыятар і галоўны фінансавы ахвярадаўца на рэч перакладу і друку Бібліі на літоўскай мове», што была выдадзена ў 1995 годзе ў Злучаных Штатах Амерыкі.
Літаратурна-мастацкае выданне, якое было падрыхтавана да публікацыі часопісам «Маладосць». У ім прадстаўлены зборнікі вершаў Анатоля Трафімчыка «Пасведчанне аб нараджэнні» і Віталя Псеўданіма «Цянёты».
Адсканаваная частка першага тому кнігі «Wykazy osób z akt parafialnych diecezji Pińskiej do 1947 roku», якая падрыхтавана ксяндзом Вальдэмарам Вітольдам Журэкам. У ёй прадстаўлены дакументы па касцёлах ў мяcтэчку Ганцавічы і вёсцы Малькавічы.
Кніга «Мой літпрацэс» з'яўляецца зборнікам рэцэнзій, эсэ, гутарак за аўтарствам Анатоля Трафімчыка.
Перад вамі зборнік літаратурна-мастацкай крытыкі бягучага літаратурнага працэсу на Беларусі. Большасць работ была апублікавана ў перыёдыках. Цяпер яны сабраны пад адной вокладкай. Аўтар звяртае ўвагу на некаторыя – перажытыя і асэнсаваныя ім непасрэдна – з’явы ў развіцці беларускага прыгожага пісьменства. Менавіта «працэджванне» тых з’яў праз сябе дало падставу назваць літпрацэс сваім (як называюць класікаў, напрыклад, мой Колас, мой Пушкін, мой Міцкевіч). З гэтай прычыны ў аналізе прысутнічае пэўная доля суб’ектыўнасці. Разам з тым аўтар як прафесійны чытач стараецца вытрымаць і справядлівасць у ацэнках. Стыль – месцамі хуліганскі, месцамі акадэмічны, дзе залішне нават гарэзлівы, дзе жыццёва сур’ёзны – зробіць чытанне дынамічным, без аднастайнасці і суму. Удзяляецца ўвага выданням і творчасці самага шырокага кола самых разнастайных аўтараў: Алеся Гаруна, Пятра Сеўрука, Уладзіміра Жылкі, Сяргея Пясецкага, Янкі Брыля, Рыгора Барадуліна, Васіля Гадулькі, Віктара Гардзея, Аляксея Белага, Янкі Лайкова, Віктара Шніпа, Уладзіміра Гніламёдава, Сяргея Кавалёва, Зінаіды Дудзюк, Ярыны Дашынай, Аксаны Данільчык, Таццяны Сівец, Розы Шэрай, Таццяны Барысюк, Ягора Конева, Міколы Захаранкі, Анатоля Кудласевіча, Валерыя Гапеева, Сержука Вітушкі… Прыдасца як прафесійнаму даследчыку, так і паспалітаму аматару беларускай мастацкай літаратуры.
У кнігу паэта Алеся Каско ўвайшлі выбраныя вершы, напісаныя на працягу мінулых дзесяцігоддзяў, а таксама новыя творы, у якіх аўтар шчыра, прачула і па-майстэрску выяўляе свае душэўныя пачуцці і грамадскія перажыванні пра жыццё, творчасць і беларускую будучыню.
«Сваімі вершамі вядомы паэт, лаўрэат літаратурных прэмій Алесь Каско горача адстойвае духоўны пачатак у чалавеку, погляд на яго як на неад’емную часцінку сусвету...».
Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.